- Чытаем класіку разам
- Перадачы
- Тэлепраграма
- Вiдэа
Пра канал
Кіраўніцтва
- Наталля Васільеўна
МАРЫНАВАГалоўны дырэктар - Людміла Вітальеўна
СТАЯНОЎСКАЯНамеснік галоўнага дырэктара - Надзея Сяргееўна
ГАБЕЦНамеснік галоўнага дырэктара - Алена Адольфаўна
МАНЬКОЎСКАЯПрадзюсар выканаўчы - Сяргей Галіевіч
КАЦЬЕРПрадзюсар выканаўчы - Дзмітрый Міхайлавіч
КАРАСЬПрадзюсар выканаўчы
Дасягненні
- Фільм рэжысёра і выканаўчага прадзюсара тэлеканала «Беларусь 3» Сяргея Кацьера зноў адзначаны высокай прэміяй
Дакументальная карціна «Сербская мадонна. Івана Жыган» стала пераможцам XVII Міжнароднага кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон» у намінацыі «За стварэнне ўзвышанага вобраза, які ўвасабляе служэнне айчыне».
Міжнародны праваслаўны кінафестываль праходзіў у Краснадары. На конкурсе традыцыйна чакалі фільмы пра чалавека, нацыю, народ, якія пашыраюць поле духоўнага і інтэлектуальнага пошуку, узнімаюць маральныя і сацыяльныя праблемы. Сёлетні форум сабраў стужкі з Расіі, Украіны, Сербіі і Беларусі.
- Праграма «Дабраранак» атрымала «Тэлевяршыню – 2015»!
21 мая былі падведзены вынікі XI Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня – 2015». Праграма «Дабраранак», з якой на нашым тэлеканале традыцыйна пачынаецца дзень, стала найлепшай праграмай для дзяцей і юнацтва.
Бронзавыя статуэткі былі прысуджаны ў 25 намінацыях. За іх вялі барацьбу каля 250 работ. Галоўную ўзнагароду – гран-пры конкурсу – за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску атрымала Белтэлерадыёкампанія.
- Сайт тэлеканала «Беларусь 3» заняў II месца ў конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2015»
Вынікі былі падведзеныя 24 красавіка. Сеткавы рэсурс «Беларусь 3» стаў лаўрэатам у намінацыі «Культура і мастацтва». Галоўны прыз у гэтай намінацыі атрымаў сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Трэцяе месца прысуджана рэсурсу Віцебскай абласной філармоніі. Сёлета конкурс на найлепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс праводзіўся па 15 асноўных намінацыях. Усяго было пададзена 716 заявак.
Прэса
Як глядзець
Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:
- Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4. - У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў. - Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
сетках. Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
свайго кабельнага аператара.