Пра канал

«Беларусь 3» — тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала «Беларусь 3» — пазіцыянаваць культуру як сукупнасць матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры.

На тэлеканале «Беларусь 3» дэманструюцца найлепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, кіно замежнай і айчыннай вытворчасці.

 

 

 

Изображение 1

 

Кіраўніцтва

Паказаць
  • Наталля Васільеўна
    МАРЫНАВА
    Галоўны дырэктар
  • Людміла Вітальеўна
    СТАЯНОЎСКАЯ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Надзея Сяргееўна
    ГАБЕЦ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Алена Адольфаўна
    МАНЬКОЎСКАЯ
    Прадзюсар выканаўчы
  • Сяргей Галіевіч
    КАЦЬЕР
    Прадзюсар выканаўчы
  • Дзмітрый Міхайлавіч
    КАРАСЬ
    Прадзюсар выканаўчы
Згарнуць

Дасягненні

Паказаць
  • Праекты «Беларусь 3» удастоеныя «Тэлевяршыні»

    На Нацыянальным тэлевізійным конкурсе ў 2022 годзе перамагло адразу некалькі перадач нашага канала. «Жывая спадчына» прызнаная найлепшай культурна-асветніцкай тэлепраграмай, а «Вечары з сімфанічным аркестрам» (канцэрт «Рэха вайны») – самым паспяховым музычным, забаўляльным праектам.

  • Дыплом «Партнёрства» ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

    Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на ўрачыстым мерапрыемстве па выніках працы кніжнай галіны ў Год малой радзімы ўзнагародзіла дырэкцыю тэлеканала «Беларусь 3» дыпломам «Партнёрства» за актыўны ўдзел у рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў.

  • Фільм Сяргея Кацьера «Вяртанне» атрымаў дыплом ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон»

    Рэжысёр дакументальнага кіно, прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Сяргей Кацьер атрымаў прэмію ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон». На конкурсным праглядзе было прадстаўлена каля 150 аўтарскіх работ, але званне найлепшага патрыятычнага фільма атрымала «Вяртанне» Сяргея Кацьера. Праз трагічную гісторыю лётчыка Мікалая Пшонкі і яго пасмяротнага вяртання на Радзіму, фільм паднімае праблему вечных каштоўнасцей: адданасці сваёй справе, мужнасці і чалавечнасці.

Згарнуць

Прэса

Паказаць
Згарнуць

Як глядзець

Паказаць

Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:

  1. Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
    і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4.
  2. У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
    якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
    антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў.
  3. Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
    сетках
    . Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
    свайго кабельнага аператара.
Згарнуць