Чытаем класіку разам

«Чытаем класіку разам» – сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства культуры, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Раман «Каласы пад сярпом тваім» загучыць галасамі беларускіх артыстаў, журналістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў. Здымкі разгарнуліся ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Глядзець і слухаць анлайн-чытанні можна цягам двух тыдняў.