Пра канал

«Беларусь 3» — тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала «Беларусь 3» — пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

На тэлеканале «Беларусь 3» дэманструюцца лепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, фільмы замежнай і айчыннай вытворчасці.

У праграме тэлеканала арыгінальныя перадачы для самых маленькіх — "Калыханка" і "Дабраранак", размовы пра лёсы людзей — "Камертон". У новым сезоне «Беларусь 3» дэмантструе прэм’ерныя арыгінальныя праекты — "Хата на хату", "Песні пад гітару", "Ліра". Акрамя таго, у эфіры тэлелеканала — тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі.

  • Изображение 1
  • Изображение 2

Кіраўніцтва

Паказаць
  • Наталля Васільеўна
    МАРЫНАВА
    Галоўны дырэктар
  • Людміла Вітальеўна
    СТАЯНОЎСКАЯ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Юлія Ігараўна
    КОБРЫКАВА
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Алена Адольфаўна
    МАНЬКОЎСКАЯ
    Прадзюсер выканаўчы
  • Сяргей Галіевіч
    КАЦЬЕР
    Прадзюсер выканаўчы
  • Алена Мікалаеўна
    КНІГА
    Прадзюсер выканаўчы
Згарнуць

Дасягненні

Паказаць
  • Фільм Сяргея Кацьера “Вяртанне” атрымаў дыплом ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон”

    Рэжысёр дакументальных фільмаў, прадзюсар тэлеканала “Беларусь 3” Сяргей Кацьер атрымаў прэмію ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон”. На конкурсным праглядзе было прадстаўлена каля 150-ці аўтарскіх работ, але званне “Лепшага патрыятычнага фільма” атрымала “Вяртанне” Сяргея Кацьера. Праз трагічную гісторыю лётчыка Мікалая Пшонкі і яго пасмяротнага вяртання на Радзіму, фільм звяртаецца да вечных каштоўнасцяў: вернасці і адданасці сваёй справе, мужнасці і чалавечнасці, духоўнай цэласнасці.

  • Сяргей Кацьер стаў пераможцам "Міжнароднай Кінаасамблеі на Дняпры-2016"

    Рэжысёр і выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 3" Сяргей Кацьер атрымаў яшчэ адну ўзнагароду. Яго дакументальны фільм “Сербская мадонна. Івана Жыган” стаў пераможцам "Міжнароднай Кінаасамблеі на Дняпры-2016" у намінацыі "За раскрыццё вобраза сучаснай актрысы".

    Кінафорум "Міжнародная Кінаасамблея на Дняпры-2016". быў прысвечаны 1000-годдзю старажытнарускага манаства на Святой Гары Афон, якое святкуецца Праваслаўнай Царквой ва Украіне. На працягу чатырох дзён былі паказаны 25 дакументальных фільмаў, 16 з якіх - прэм'ерныя. Сяргей Кацьер атрымаў не толькі дыплом, але і ганаровы знак “За міласэрнасць”.

  • На Міжнародным кінафоруме “Залаты Віцязь” рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі

    З 22 па 31 мая 2015 г. у Севастопале праходзіў XXIV Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь”. Фестываль накіраваны на захаванне самабытнасці культур, якім у наш час пагражае глабалізацыя.

    Па выніках конкурсу вядучы тэлеканала “Беларусь 3” рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі “За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве”.

Згарнуць

Прэса

Паказаць
Згарнуць

Як глядзець

Паказаць

Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:

  1. Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
    і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4.
  2. У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
    якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
    антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў.
  3. Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
    сетках
    . Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
    сваіх кабельных аператараў.
Згарнуць