Прэса

Прэса 2014
Шыбаваў жабрак да мура
19 снежня 2014

«Звязда» № 241, пятница, 19.12.2014 г.

Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь-3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды».

Ці ве­да­лі вы, што:
* Жаб­рак — вель­мі бед­ны ча­ла­век.
* За­цір­ка — муч­ная по­лі­ўка на ва­дзе ці ма­ла­цэ. У Зміт­ра­ка Бя­ду­лі ёсць апа­вя­дан­не з наз­вай «Пяць лы­жак за­цір­кі».
* Шы­ба­ваць — хут­ка, імк­лі­ва іс­ці. «Мі­хал злез з во­за, кі­нуў во­кам, у двор шы­буе мер­ным кро­кам», — пі­саў у паэ­ме «Но­вая зям­ля» Якуб Ко­лас.
* Грэ­ба­ваць — гід­лі­ва ста­віц­ца да ча­го-не­будзь. «Юля не грэ­ба­ва­ла ні­я­кай ра­бо­тай», чы­та­ем у Мі­ко­лы Ло­ба­на.
* Фі­ран­ка — тка­не­вая за­сло­на на вок­ны, дзве­ры. Сло­ва «фі­ран­ка» ёсць і ва ўкра­ін­скай мо­ве.
* Мур — ка­мен­ная або цаг­ля­ная сця­на. «Із­ноў я тут, ся­род му­роў, па­між аст­рож­ных сцен пра­кля­тых» — рад­кі Мак­сі­ма Тан­ка.
* Дзя­ся­тая ва­да на кі­ся­лі — так ка­жуць пра вель­мі да­лё­ка­га сва­я­ка. Рус­кі ана­лаг — «на­ше­му за­бо­ру дво­ю­род­ный пле­тень», «на­ше­му сле­са­рю дво­ю­род­ный куз­нец», па-бе­ла­рус­ку яшчэ мо­гуць ска­заць — «сё­мая ва­да на кі­ся­лі».
* Хоць ва­за­мі ва­зі — вель­мі шмат. Рус­кі ана­лаг — «хоть ко­сой коси», «пруд пруди». Бе­ла­рус­кія ва­ры­ян­ты — «хоць граб­ля­мі гра­бі», «хоць ка­су за­клад­вай».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.