Прэса

Прэса 2014
«Звязда» №133, пятница, 18 июля 2014 г.
4 жніўня 2014

«Звязда» №133, пятница, 18 июля 2014 г.
Народны хіт-парад на «Беларусь 3»

    Тэлеканал «Беларусь 3» прадстаўляе гледачам хіт-парад народных музычных твораў у сучаснай апрацоўцы — «Сто песень для Беларусі». Новы праект падтрымаў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. І пераможцаў тут вызначаюць самі гледачы і радыёслухачы.

    Статус народнага хіт-парад атрымаў не толькі з за гэтага, а перш за ўсё таму, што ўсе кампазіцыі створаны на аснове беларускіх народных песень, якія атрымалі новае жыццё ў праграме «Наперад у мінулае». Аранжыроўкі большасці кампазіцый зроблены фіналістам «Еўрабачання 2014» Юрыем Вашчуком.

    У кожным выпуску хіт-парада гучаць 15 песень, з якіх выбіраецца 5 лепшых: 4 лідары радыйнага і 1 фаварыт інтэрнэт-галасавання. Раз на тыдзень да пераможцаў далучаюцца 10 новыхкампазіцый. Сачыць за тым, як фарміруецца чарт, можна кожную нядзелю на «Беларусь 3», а галасаваць за ўпадабаную песню — з панядзелка па чацвер у эфіры Першага канала Беларускага радыё. Таксама свой выбар можна зрабіць на сайце тэлеканала «Беларусь 3» www.3belarus.by.

    Адзначым, што па выніках галасавання мінулага тыдня ў чарце засталіся наступныя песні: Дзядзя Ваня — «Ой, хадзіла Машачка», «Тяни-Толкай» — «Алачка», Аляксандр Сухараў — «Мяшчаначка», Юлія Атрошчанка — «Вяселле вераб’я» і Ірына Дарафеева — «Жалуды».

    Наступны выпуск музычнага праекта «Сто песень для Беларусі» выйдзе ў эфір «Беларусь 3» 20 ліпеня ў 13.50.

Алена ДРАПКО