Пра канал

«Беларусь 3» — тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала «Беларусь 3» — пазіцыянаваць культуру як сукупнасць матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры.

На тэлеканале «Беларусь 3» дэманструюцца найлепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, кіно замежнай і айчыннай вытворчасці.

 

 

 

Изображение 1

 

Кіраўніцтва

Паказаць
  • Наталля Васільеўна
    МАРЫНАВА
    Галоўны дырэктар
  • Надзея Сяргееўна
    ГАБЕЦ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Людміла Вітальеўна
    СТАЯНОЎСКАЯ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Алена Адольфаўна
    МАНЬКОЎСКАЯ
    Прадзюсар выканаўчы
  • Сяргей Галіевіч
    КАЦЬЕР
    Прадзюсар выканаўчы
  • Дзмітрый Міхайлавіч
    КАРАСЬ
    Прадзюсар выканаўчы
Згарнуць

Дасягненні

Паказаць
  • Сяргей Кацьер стаў пераможцам «Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры – 2016»

    Рэжысёр і выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Сяргей Кацьер атрымаў яшчэ адну ўзнагароду. Яго дакументальны фільм «Сербская мадонна. Івана Жыган» стаў пераможцам «Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры – 2016» у намінацыі «За раскрыццё вобраза сучаснай актрысы».

    Кінафорум «Міжнародная кінаасамблея на Дняпры – 2016» быў прысвечаны 1000-годдзю старажытнарускага манаства на Святой Гары Афон. Гэты юбілей святкуе Праваслаўная царква Украіны. На працягу чатырох дзён былі паказаны 25 дакументальных фільмаў, 16 з якіх – прэм'ерныя. Сяргей Кацьер атрымаў не толькі дыплом, але і ганаровы знак «За міласэрнасць».

  • На Міжнародным кінафоруме «Залаты Віцязь» рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі

    З 22 па 31 мая 2015 г. у Севастопалі праходзіў XXIV Міжнародны кінафорум «Залаты Віцязь». Фестываль накіраваны на захаванне самабытнасці культур, якім у наш час пагражае глабалізацыя.

    Па выніках конкурсу выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3», рэжысёр Сяргей Кацьер атрымаў прыз Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве».

  • Фільм Белтэлерадыёкампаніі ўдастоены гран-пры фестывалю «Залаты Віцязь»

    У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі чарговая ўзнагарода. Дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера «Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў», зняты спецыяльна для тэлеканала «Беларусь 3» (прэм'ера адбылася ў лістападзе 2013 года), быў паказаны на фестывалі ў намінацыі «Дакументальны поўнаметражны фільм» і ўдастоены найвышэйшай узнагароды міжнароднага кінафоруму – гран-пры.

    XXIII Міжнародны кінафорум «Залаты Віцязь» праходзіў у Томску з 22 па 31 мая. За 10 дзён фестывалю было паказана 277 фільмаў, 210 з якіх удзельнічалі ў конкурснай праграме. Гэта ігравыя поўнаметражныя, дакументальныя, анімацыйныя, дзіцячыя фільмы, студэнцкія, дэбютныя праекты аўтараў з 16 краін свету. Беларусь на цяперашнім кінафоруме прапанавала больш за 30 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных стужак.

    Як распавялі арганізатары, стужкі фестывалю паглядзелі больш за 12 000 гледачоў, агульны час кінапаказу склаў 124 гадзіны 22 хвіліны. Усе фільмы праходзілі строгі конкурсны адбор, галоўны крытэрый якога – адпавядаць лозунгу «Залатога Віцязя»: «За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека».

    У склад кампетэнтнага журы, якое прысудзіла найвышэйшую ўзнагароду міжнароднага кінафоруму фільму Белтэлерадыёкампаніі, увайшлі рэжысёры Міхаіл Жданоўскі (Беларусь), Сіма Брдар (Сербія), Олга Маркава (Балгарыя), Людміла Гнацюк (Украіна), Юрый Шылер (Расія) і інш.

    «Асабліва варта падкрэсліць, што за 22 гады існавання «Залатога Віцязя» фільм Сяргея Кацьера, зняты ім для нашага тэлеканала, – гэта другі пасля карціны Міхаіла Пташука «У жніўні 44-га…» (2001 г.) праект беларускіх рэжысёраў, які здолеў заваяваць гран-пры гэтага прэстыжнага фестывалю», – адзначыў у інтэрв'ю кіраўнік тэлеканала «Беларусь 3» Віктар Маючы.

    Прэм'ера фільма «Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў», які распавядае пра творчы шлях вядомага рэжысёра, акцёра, народнага артыста Расіі, адбылася на «Беларусь 3» 7 лістапада 2013 года.

Згарнуць

Прэса

Паказаць
Згарнуць

Як глядзець

Паказаць

Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:

  1. Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
    і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4.
  2. У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
    якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
    антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў.
  3. Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
    сетках
    . Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
    свайго кабельнага аператара.
Згарнуць