Навіны

Навіны
Кіно
Юбілей Уладзіміра Гасцюхіна на “Беларусь 3”
10 сакавіка 2026

10 сакавіка спаўняецца 80 гадоў народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну. Тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў сапраўдны падарунак для аматараў савецкага і беларускага кіно – паказ кінастужак з удзелам юбіляра.

 

Кінамарафон адкрывае 9 сакавіка ў 15:30 драма “Вазьму твой боль” паводле твора Івана Шамякіна. Гасцюхін сыграў аднаго з галоўных герояў – Івана Батрака. Герой глыбока перажывае і не можа прыняць вяртанне ў вёску былога паліцая, які вінаваты ў смерці яго маці і сястры.

 

10 сакавіка ў эфір “Беларусь 3” выйдзе ваенная драма “Узыходжанне” паводле твора В. Быкава “Сотнікаў”, дзе Гасцюхін стварыў адзін з самых моцных вобразаў у сваёй кар’еры. У гэты ж дзень у 15:35 увазе гледачоў прапануюць сацыяльную драму “Паляванне на ліс”. Пераглядзець абедзве драмы можна будзе 11 сакавіка.

 

12 сакавіка ў праграме тэлеканала запланаваны паказ яшчэ дзвюх кінастужак з удзелам Уладзіміра Гасцюхіна. У 9:45 у эфір выйдзе мастацкі фільм “Старшына”, у 15:45 – драма “Генерал”, у аснову якой пакладзены мемуары вядомага савецкага ваеначальніка Аляксандра Васільевіча Гарбатава. Паўтор фільмаў адбудецца 13 сакавіка.

 

Акрамя мастацкіх кінастужак, 10 сакавіка ў 11:35 “Беларусь 3” пакажа выпуск праекта “100 пытанняў даросламу”, дзе школьнікі распытваюць акцёра пра жыццё і творчасць.