Навіны
Тэлебачанне
Трансляцыі на каталіцкі Вялікдзень
15 красавіка 2022
У гэтую нядзелю каталікі адзначаць Хрыстова Уваскрэсенне. Да свята наш тэлеканал зладзіць трансляцыі богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана.
15 красавіка, у Страсную пятніцу, мы пакажам літургію Святога велікоднага трыдзенства. Вяшчанне з Мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі пачнецца а 19-й гадзіне. У 23:20 адбудзецца ўключэнне з італьянскага Калізея, дзе Папа Францыск паўдзельнічае ў хрэсным шляху. Падчас шэсця працэсія на чале з пантыфікам здзейсніць 14 стаянняў, якія симвализуюць дарогу Ісуса Хрыста на Галгофу.
17 красавіка глядзіце велікоднае пасланне і бласлаўленне Папы Францыска «Гораду і свету». Трансляцыя з Ватыкана стартуе а 16:30.