Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Тэлепрэм'ера оперы «Фаўст»
28 кастрычніка 2021

30 кастрычніка мы прэзентуем оперу Шарля Гуно «Фаўст» у пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі. Сцэнічны эксперымент на мяжы рацыянальнай усвядомленасці і ірацыянальнай пачуццёвасці, рэальнасці і ілюзіі будзе паказаны па тэлебачанні ўпершыню.

Гісторыю доктара Фаўста, галоўнага героя паэтычнай трагедыі Іагана Гётэ, ужо ўвасаблялі на айчыннай опернай сцэне. У 1928-м твор быў пастаўлены Аркадзем Бяссмертным і выкананы па-беларуску. Затым спектакль аднаўлялі двойчы. А ў мінулым, 88-м, тэатральным сезоне Вялікі прадэманстраваў новае прачытанне матэрыялу. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіла Ганна Маторная, вядомая па спектаклях і канцэртах сталічнага Музычнага тэатра.

Тэлепрэм'ера оперы «Фаўст» у свежай рэдакцыі адбудзецца на нашым тэлеканале 30 кастрычніка а 21:05.

Дададзім, што ў гэты дзень нарадзіўся балетмайстар і педагог, мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў. Таму ў 16:45 суботы мы прапануем яскравую работу маэстра ў якасці харэографа-пастаноўшчыка – балет «Рамэа і Джульета». А да пастаноўкі глядзіце прысвечаную ёй праграму «Сучасны тэатр».