Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Тэлеканцэрт да юбілею Віктара Роўды
10 снежня 2021

12 снежня мы пакажам канцэрт «Хор як лёс», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, прафесара Віктара Роўды.

Віктар Уладзіміравіч Роўда з 1965 года да апошніх дзён жыцця быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам хору Беларускага тэлебачання і радыё. На чале з маэстра калектыў папулярызаваў маладых аўтараў, выконваў найлепшыя харавыя творы айчынных кампазітараў.

Адначасова народны артыст Беларусі і СССР быў загадчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, вёў студэнцкі хор. На імпрэзах Віктар Уладзіміравіч нярэдка злучаў артыстаў з розных калектываў, каб дамагчыся яркага гучання кампазіцый.

Падобнае з’яднанне адбылося напрыканцы лістапада і ў Белдзяржфілармоніі. Там далі канцэрт заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Андрэя Саўрыцкага і студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад началам Інэсы Бадзяка. Для ўдзелу ў праграме таксама запрасілі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Хор хлопчыкаў і юнакоў Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, салістаў Станіслава Трыфанава, Анастасію Храпіцкую, Аляксандра Міхнюка.

Тэлеверсію канцэрта «Хор як лёс» глядзіце ў гэтую нядзелю, 14:20.