Навіны

Навіны
Тэатр
Сусветны дзень тэатра
27 сакавіка 2023

Са святам майстроў сцэны і ўсіх работнікаў тэатра! Канал «Беларусь 3» адзначыць гэты дзень паказам тэлеверсій знакавых пастановак найбуйнейшых беларускіх тэатраў.

 

– Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. 18:20.

 

– Спектакль «Паўлінка» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 22:50.

 

Таксама ў 18:10 адна з серый праекта «Асобы» раскажа аб творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка, пісьменніка, драматурга, рэжысёра, стваральніка беларускага вандроўнага тэатра, першага народнага артыста Беларусі.

 

На працягу тыдня ў праекце «Кадры жыцця» –  ўспаміны аб самых важных этапах станаўлення свайго майстэрства падзеляцца вядомыя дзеячы айчыннага тэатральнага мастацтва з дапамогай архіўных кадраў з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.

 

Кожны вечар у эфіры тэлеканала – паказ спектакляў розных тэатраў. Запрашаем да прагляду і віншуем усіх тэатральных супрацоўнікаў!