Навіны
Тэлебачанне
Нашы праекты ўзялі «Тэлевяршыню»
31 мая 2022
У пятніцу адбылася XIV Нацыянальная тэлевізійная прэмія. Перадачы канала «Беларусь 3» удастоеныя дзвюх узнагарод.
«Жывую спадчыну» прызналі найлепшай культурна-асветніцкай тэлепраграмай. «Вечары з сімфанічным аркестрам» (канцэрт «Рэха вайны») – самым паспяховым музычным, забаўляльным праектам.
На фота (злева направа): Дзяніс Бутылін і Надзея Габец – аператар і аўтар праекта «Жывая спадчына», Алена Манькоўская – прадзюсар праграмы «Вечары з сімфанічным аркестрам», Наталля Марынава – галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 3».