Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Міжнародны дзень танца на «Беларусь 3»
28 красавіка 2022

29 красавіка мы зладзім тэматычны святочны эфір. У праграме – сустрэчы з вядомымі балетмайстрамі і харэографамі, а яшчэ новая пастаноўка ад Вялікага тэатра Беларусі.

У Міжнародны дзень танца наш канал пакажа балет Радзівона Шчадрына «Канёк-Гарбунок». Гэта прэм’ера 89 сезона мінскага опернага ў інсцэніроўцы Юрыя Траяна. Створаны па матывах аднайменнай казкі Пятра Яршова спектакль можна будзе ўбачыць а 19-й гадзіне.

У свята таксама глядзіце дакументальны фільм «Планета Алы Шэлест», прысвечаны адной з найлепшых балерын XX стагоддзя. Праект «Камертон» раскажа пра лёсы вядомых мастацкіх дзеячаў – народных артыстаў Беларусі Валянціну Гаявую, Юрыя Траяна і Валянціна Дудкевіча. А перадача «Кадры жыцця» – пра балетмайстра і фалькларыста Святлану Гуткоўскую.
 

 

Фота: БЕЛТА.