Навіны

Навіны
Тэлебачанне
«Маладыя таленты Беларусі» ў новым канцэрце
3 чэрвеня 2021

5 чэрвеня мы запішам канцэртную праграму з уладальнікамі Гран-пры і лаўрэатамі X Рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».

Пераможцы творчага форуму Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўжо выступілі з вялікім канцэртам на FM-хвалях, а цяпер завітаюць у эфір «Беларусь 3». Новыя маладыя таленты ў намінацыях «Інструментальная музыка» і «Акадэмічны вакал» прадставяць свае конкурсныя творы ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Таксама выканаюць свае кампазіцыі лаўрэаты сольных і калектыўных намінацый «Эстрадны вакал», «Спадчына», «Харавая творчасць».

Гала-канцэрт па выніках радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» наш тэлеканал пакажа гэтым летам. Сачыце за эфірам!