На наступным тыдні ў эфіры «Беларусь 3» адбудзецца тэлепрэм'ера. Мы прадставім кітайскі шматсерыйны мастацкі фільм «Подзвіг. Мара Юань Лунпіна».
Стужка распавядае пра агранома, які быў звычайным настаўнікам, а стаў героем Кітая. Юань Лунпін нарадзіўся ў даволі забяспечанай сям'і, аднак у дзяцінстве бачыў вялікі голад. Таму навуковец прысвяціў жыццё сельскагаспадарчым даследаванням.
– Юань Лунпін быў піянерам у распрацоўцы гібрыднага рысу ў Кітаі, а таксама першым у свеце вучоным, які паспяхова прымяніў гэтую тэхналогію, – адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн. — Каб ажыццявіць запаветную мару вывядзення высокаўраджайнага гатунку рысу на карысць усяму чалавецтву, аграном доўгі час займаўся інавацыямі па развіцці гібрыднага рысу і прасоўваў сваю ідэю ва ўсім свеце.
Серыял, прысвечаны выбітнаму кітайскаму селекцыянеру, глядзіце на нашым канале з 4 ліпеня. Першыя два эпізоды фільма пакажам а 18:40 і 19:30.
Фота: стоп-кадр з карціны «Подзвіг. Мара Юань Лунпіна».