Навіны
Тэлебачанне
Эфір да Сусветнага дня тэатра
26 сакавіка 2022
У гонар свята мы пакажам адразу некалькі актуальных пастановак з афіш беларускіх тэатраў, у тым ліку – упершыню на тэлебачанні – камедыю «Мікітаў лапаць».
27 сакавіка глядзіце балет Вялікага «Анастасія». Харэаграфічная легенда Вячаслава Кузняцова выйдзе ў эфір а 14:20. У 17:20 адбудзецца тэлепрэм'ера спектакля «Мікітаў лапаць». Гэта пастаноўка паводле Міхася Чарота ад сталічнага Тэатра-студыі кінаакцёра. Адразу пасля камедыі ў «Кадры жыцця» завітае мастацкі кіраўнік калектыву пры студыі «Беларусьфільм», народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.