Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Да 200-годдзя Фёдара Дастаеўскага
8 лістапада 2021

11 лістапада спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага – майстра псіхалагічнай і экзістэнцыйнай прозы, аднаго з самых вядомых, чытэльных і ўплывовых рускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя. Да юбілею класіка мы пакажам экранізацыю «Братоў Карамазавых».

«Браты Карамазавы» – апошні раман Дастаеўскага, да стварэння якога майстар ішоў усё жыццё. Народжаны на глебе рускай гуманістычнай думкі, твор ўзнімае пытанні веры, маралі, духоўнай свабоды і этычнага развіцця асобы.

З 9 па 12 лістапада на нашым канале – тэлевізійны міні-серыял «Браты Карамазавы», зняты расійскім рэжысёрам Юрыем Марозам. Глядзіце а 08:25 і 18:40

У свой час крытыкі і гледачы цёпла сустрэлі гэтае тэлевізійнае ўвасабленне рамана. Акцёр Аляксандр Голубеў, выканаўца ролі галоўнага героя Алёшы Карамазава, атрымаў прэмію «Залаты арол» Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Стужка вылучалася яшчэ ў трох намінацыях: «Найлепшы міні-серыял», «Найлепшая актрыса на тэлебачанні» (Алена Лядава) і «Найлепшы акцёр на тэлебачанні» (Сяргей Гаробчанка).