Навіны

Навіны
Мастацтва
“Беларусь 3” прысвячае тэматычны паказ пятаму беларускаму элементу культурнай спадчыны ЮНЕСКА
15 снежня 2022

На пачатку снежня спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніўся пятым элементам з Беларусі. Традыцыю беларускага саломапляцення прызналі знакавай з’явай, вартай пільнай увагі. Тэлеканал “Беларусь 3” раскажа гледачам пра гэты самабытны від народнага мастацтва і пакажа беларусаў, якія захоўваюць шматвекавыя традыцыі на сяле і ў горадзе.

Так, 19 снежня ў праекце “Навіны культуры” адбудзецца сустрэча з Марынай Нецвятаевай – мастацтвазнаўцай і супрацоўнікам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якая прадстаўляла народную традыцыю ў намінацыі “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні” на XVII сэсіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

З 20 снежня ў 20:00 на “Беларусь 3” у серыі выпускаў праграмы пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі “Жывая спадчына” – пазнавальныя расказы пра асаблівасці мастацкіх практык саломапляцення ў розных рэгіёнах краіны: Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях, а таксама пра сакрэты майстэрства мінскіх мастакоў.