Навіны

Навіны
Тэлебачанне
«Беларусь 3» – 10 гадоў!
7 лютага 2023

8 лютага 2013 года пачаў сваё вяшчанне першы ў краіне сацыякультурны канал. Штодзень творчая каманда «Беларусь 3» займаецца папулярызацыяй і захаваннем беларускай культурнай спадчыны, фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці і выхаванню патрыятызму.

Тэлеперадачы, дакументальныя фільмы, ігравыя і анімацыйныя стужкі, тэлеверсіі спектакляў і канцэртаў – 10 гадоў «Беларусь 3» прапануе пазнавальны і забаўляльны кантэнт, які прыцягвае ўвагу як дарослых, так і дзяцей.

Тэматычныя эфіры, прымеркаваныя да дзяржаўных свят, памятных гістарычных падзей і юбілеяў выдатных дзеячаў беларускай навукі і культуры, а таксама прамыя трансляцыі набажэнстваў, музычных конкурсаў і канцэртаў, значных мерапрыемстваў краіны.

Дзякуем кожнаму, хто стварае і дапамагае рабіць канал сапраўдных каштоўнасцей.

На працягу бліжэйшых двух месяцаў канал прадставіць шэраг новых пазнавальных праектаў. Таму 10 гадоў разам – 10 прэм’ер. З такім слоганам святкуем юбілей! ✨

19 лютага гледачоў чакаюць прэм'еры штотыднёвай выніковай праграмы «Культурны тыдзень». Раскажам аб апошніх падзеях у культурным жыцці краіны і спецыяльнага праекта «Вялікі тэатр». 

У сакавіку ў эфіры тэлеканала з'явіцца праект «Новыя людзі», героямі якога стануць адораныя вучоныя, музыканты, мастакі, выканаўцы – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Зацікавіць гледачоў і 10-серыйны цыкл аб развіцці эстрадна-сцэнічнага жанру ў Беларусі «Легенды эстрады».

Рыхтуецца да выхаду дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера «Іван Міско». Стужка раскажа пра народнага мастака Беларусі, скульптара Івана Міско, які ў лютым мінулага года адзначыў сваё 90-годдзе.