Панядзелак, у 20:40

Аб праекце

Штодзённая дзіцячая беларускамоўная перадача. Стваральнікі праграмы ахвотна дапамагаюць дарослым рыхтаваць дзяцей да сну, а маленькім гледачам – спазнаваць вялікі і непаўторны свет праз вясёлыя гульні, пазнавальныя гісторыі і цікавыя мультыплікацыйныя фільмы.

Амаль 37 гадоў вядучыя "Калыханкі" кожны вечар прыходзяць у госці да маленькіх гледачоў, каб разам пагуляць, пафантазіраваць і набыць новыя веды.

Яе лялечныя персанажы: яноцік Цёма – аматар эксперыментаў і новых адкрыццяў, ліска Яна – модніца і чысцюля, Буслік – маленькі чамучка, мядзведзяня Топа – гарэза і жартаўнік. А дапамагаюць маленькім вядучым цудоўныя дарослыя: падарожнік Нестар, няня Палінкадзядуля Дабрадзей і чароўная Фея Сноў.

Праграма неаднойчы станавілася пераможцам і прызёрам Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". А Уладзімір Варанкоў (Топа) у 2016 атрымаў Прыз Сімпатый гледачоў як лепшы вядучы.

Новыя відэа

Глядзіце яшчэ