Дзецям
12 лютага 2019
Ранішняя забаўляльна-пазнавальная праграма для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якая дапамагае маленькім гледачам зарадзіцца добрым настроем на ўвесь дзень. Спалучэнне лялечных персанажаў – зайцаў Касі і Лесіка і дзяцей-вядучых робіць праграму яскравай і запамінальнай, а вясёлыя і добрыя мультфільмы дадаюць студыйнаму дзеянню яшчэ больш дынамікі.
Кожны месяц гледачоў "Дабраранку" чакаюць цікавыя мультфільмы і мультыплікацыйныя серыялы ("Бюро знаходак", "Продкі", "Белка і Стрэлка", "Доктар Айбаліт", "Аліса ў Залюстэр’і", "Фіксікі", "Джынглікі" і інш.).
Праграма "Дабраранак" – пераможца VI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі "Лепшая праграма для дзяцей і юнацтва".
Наша электронная пошта: dabraranaktv@gmail.com