Навіны

Навіны
Тэлебачанне
З новым годам!
1 студзеня 2021

Не спыніць адвечнага руху – гадзіннікі пачалі мераць новы год. Ад старога засталося толькі самае істотнае – досвед.

 

2020-ы паказаў, наколькі важна берагчы здароўе. Мы даведаліся, што блізкія могуць быць недасяжна далёкімі, што жыццё можа страціць пах і смак. Але яно ўсё адно захоўвае колеры ды непазбежна імкнецца наперад.

 

Мы адпраўляемся разам з ім. У мінулае – каб ажывіць багатую спадчыну ды старыя рэцэпты дабрабыту. У будучыню – каб напаткаць мудрых суразмоўцаў, а артэфактам лёсу – толькі ўсміхацца.

 

Зрэшты, усе гэтыя кадры жыцця стануць карыснай навукай. Мы радасна перагледзім іх з тымі, каго любім і памятаем. А пасля зверымся з унутраным камертонам: шкадаваць не будзе пра што.

 

Нясіце ў сабе святло ды цеплыню – і яны абавязкова вернуцца. Моцнага здароўя і добрых навін у новым годзе!

 

Ваш тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей.