Навіны

Навіны
Кіно
Віншуем з узнагародамі!
24 лютага 2023

Добрыя навіны ад каманды тэлеканала!

У рамках XVIII Міжнароднага праваслаўнага Срэценскага кінафестывалю «Сустрэча» Спецыяльным прызам генеральнага спонсара кінафестывалю, канцэрна Расэнергаатама «За ўклад у развіццё духоўных і маральных каштоўнасцей праз кінамастацтва», быў адзначаны дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі пра кінааператара Анатоля Забалоцкага – «У кадры і за кадрам». Сцэнарыст і прадзюсар – Сяргей Кацьер. Рэжысёр – Юрый Цімафееў.

У конкурснай праграме фестывалю было прадстаўлена 50 фільмаў, у пазаконкурснай 13. Усяго было пададзена больш за 200 заявак.