Навіны

Навіны
Літаратура
Тэматычны эфір да дня нараджэння Янкі Купалы
6 ліпеня 2020

7 ліпеня наша краіна будзе адзначаць 138-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. З гэтай нагоды тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір.

У дзень нараджэння Янкі Купалы 7 ліпеня ў міжпраграмных блоках на тэлеканале "Беларусь 3" прагучаць вершы народнага паэта ў выкананні знакамітых беларусаў, а ў 14:45 выйдзе фільм "Янка Купала: адзіная Паўлінка" з цыкла "Запiскi на палях".

А 15:10 канал пакажа канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга "Купала і Колас. Вы нас гадавалі"