Навіны

Навіны
Танец
Тэлепрэм'ера балета "Анастасія"
18 чэрвеня 2019

21 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа балет Вялікага тэатра Беларусі "Анастасія" - харэаграфічную легенду ў дзвюх дзеях у пастаноўцы народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна.

"Беларусь 3" працягвае радаваць сваіх гледачоў лепшымі спектаклямі айчынных тэатраў. На чарзе маштабны нацыянальны праект - балет "Анастасія", у сюжэтнай аснове якога рэальная гісторыя адважнай княгіні Анастасіі Слуцкай.

Аўтар музычнага складальніка балета - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кузняцоў, дырыжор-пастаноўшчык - Андрэй Галанаў. Аўтар лібрэта - Анатоль Дзялендзік, сцэнаграфія - Аляксандр Касцючэнка, мастак па касцюмах - Кацярына Булгакава.

Прэм'ера балета "Анастасія" ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" адбудзецца 21 чэрвеня а 22:35.