Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Святочны марафон да 95-годдзя Беларускага радыё
10 лістапада 2020

15 лістапада, у дзень 95-годдзя Беларускага радыё, наш канал прапануе далучыцца да святочнага тэлерадыёмарафона ды паслухаць канцэрты творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі.

 

Ужо зараз на «Беларусь 3» можна ўбачыць «Галасы мінулага» – цыкл відэаролікаў з унікальнымі запісамі вядомых дзеячаў культуры Беларусі: Генадзя Бураўкіна, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Генадзя Цітовіча, Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка. Дарэчы, самы ранні запіс падборкі – з удзелам Янкі Купалы – датаваны 1930-мі гадамі!

 

15 лістапада наш канал прапануе паназіраць за працай радыйшчыкаў. Так, у 11:50, 14:55 і 18:10 выйдуць спецыяльныя выпускі «Навін культуры», прысвечаныя знакавым праектам сучаснага беларускага радыё. А адразу пасля «Навін»тры прамыя відэаўключэнні з Чырвонай, 4. Дзякуючы ім, можна будзе пазнаёміцца з любімымі вядучымі і рэдактарамі.

 

Таксама ў прамым эфіры з Вялікай студыі Дома радыё прагучаць любімыя аўтарскія, народныя песні ды творы айчынных кампазітараў. У 12:30, 15:35 і 18:50 вас чакаюць сустрэчы з калектывамі Белтэлерадыёкампаніі: акадэмічным хорам ды сімфанічным аркестрам.

 

 

Фота: Leonas Somovas.