Навіны

Навіны
Гісторыя
Святочны эфір да Дня Перамогі на тэлеканале "Беларусь 3"

Святкаванне Дня Перамогі на тэлеканале "Беларусь 3" пачнецца з расповеду пра маладых патрыётаў Брэстчыны ў праекце "Новыя людзі".

На працягу дня ў эфіры будуць паказаны серыі дакументальнага цыкла "Памяць зямлі маёй", якія пазнаёмяць з гісторыяй стварэння і значэннем мемарыяльных комплексаў "Курган неўміручасці" і "Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці".

9 мая прадставім некалькі прэм'ер тэлеверсій канцэртных праграм. Так, у 12:35 гледачы могуць ўбачыць гала-канцэрт ХХVII тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда". У 22:40 адбудзецца паказ тэлеверсіі ўрачыстага мерапрыемства "Героям пераможнага мая!", якое адбылося ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.

У святочны дзень гледачоў таксама чакае падборка ігравога і дакументальнага кіно аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. У праграме - ваенныя драмы "Батальёны просяць агню", "Лёс чалавека", "Баявая адзінка" і "Гарачы снег". У 16:30 адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма рэжысёра Я. Сецько "Апошняя сведка. Імгненні жыцця" (Беларусьфільм).

У 17:55 тэлеканал "Беларусь 3" далучыцца да Хвіліны маўчання, прысвечанай светлай памяці загінуўшых у барацьбе супраць фашызму.