Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Славянскі базар у Віцебску 2019
5 ліпеня 2019

Гледачы тэлеканала "Беларусь 3" змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў фестываля "Славянскі базар 2019". Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Навіны культуры"

10 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" пакажа XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019", Дзень першы. Тэлегледачоў нараўне з гасцямі Віцебска чакаюць выступленні ўдзельнікаў конкурсу з песняй кампазітара краіны на роднай мове ў суправаджэнні ансамбляў танца "Лявоніха", "Зорька", "Егоза", ансамбля бальнага танца "Мазаіка", тэатра гульні, тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі, студыі эстраднай песні "Форум", шоу-балета "Сенсацыя" (Беларусь).

11 ліпеня тэлеканал працягне сачыць за выступленнямі юных выканаўцаў з 21 краіны і а 19:00 пакажа другі дзень ХVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019". Усе ўдзельнікі конкурсу выступяць з песняй на выбар.

12 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў ХVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019"

13 і 14 ліпеня а 19:00 у эфіры "Беларусь 3" можна будзе зноў атрымаць асалоду ад вялікіх канцэртных праграм ўрачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і "Саюзная дзяржава запрашае… "Песнярам" - 50"