Навіны

Навіны
Музыка
"Славянскі базар у Віцебску" - 2018
6 ліпеня 2018

Адной з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры "Беларусь 3" гэтым летам стане XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Гледачы змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў. Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Навіны культуры".

11 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" пакажа XVI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2018". Дзень першы. Вядучыя конкурсу - Марыя Магільная, Анастасія Баброва (Беларусь), Аляксандр Філін, Антон Бялоў (Расія).

12 ліпеня "Беларусь 3" працягне сачыць за выступамі юных выканаўцаў з 20 краін і а 19:00 пакажа другі дзень "ХVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018".

13 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў ХVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018".

14 ліпеня а 19:00 гледачы "Беларусь 3" убачаць паўфінал XXVІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018", у якім возмуць удзел артысты з 21 краіны. Вядучыя - Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая (Беларусь).

15 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" пакажа гала-канцэрт International Voice in Vitebsk.

16 ліпеня а 19:00 у эфіры - канцэртная праграма "Залаты хіт". На сцэне Летняга амфітэатра выступяць Ігар Нікалаеў, Ігар Саруханаў, Ядвіга Паплаўская і Анастасія Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Сяргей Рагожын, Марына Капура, Ілона Бранявіцкая, Каця Лель, Рома Жукаў, Лада Дэнс, Ірына Нельсан - Reflex, Андрэй Дзяржавін, Эдуард Хіль-малодшы, ВІА "Спяваючыя гітары", балет Сяргея Мандрыка Street-Jazz, шоу-балет "Сенсацыя" і іншыя. Спецыяльныя госці - Natalia Oreiro і Arilena ARA.

18 ліпеня а 19:00 на "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць юбілейны канцэрт Аляксандра Марозава "У святліцы маёй светла". Да 70-годдзя кампазітара і 50-годдзя яго творчай дзейнасці артысты з розных краін выканаюць вядомыя хіты майстра, такія як "Малінавы звон", "Фантазёр", "У святліцы" і іншыя ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

19 ліпеня а 19:00 "Беларусь 3" прапануе гледачам канцэртную праграму "Рытмы лета". На сцэне Летняга амфітэатра выступяць Макс Барскіх, Оля Палякова, Аляксандр Панаётаў, Ціна Кароль, Алег Віннік, Арцём Півавараў, TAYANNA, Дзяніс Рэканвальд, MARUV & BOOSIN, Estradarada, група LIUKU і іншыя. Спецыяльны госць канцэрта - група The Parakit.

20 ліпеня а 19:00 гледачы ўбачаць канцэртную праграму "Мір вашаму дому" расійскай спявачкі Зары. Спецыяльныя госці вечара - Жэрар Дэпардзьё, Алег Газманаў, Стас П’еха, Даніл Плужнікаў.