10 снежня пайшоў з жыцця вядомы беларускі акцёр тэатра і кіно Іван Мацкевіч.
Іван Мацкевіч нарадзіўся 9 красавіка 1947 года ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1954-м яго сям'я з'ехала на асваенне цалінных зямель у Казахстан. У Беларусь Мацкевічы вярнуліся ў 1960 годзе і пасяліліся ў Баранавічах.
Паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (выпуск 1968 года). Пасля гэтага працаваў у Брэсцкім тэатры драмы (1968-1981), Тэатры-студыі кінаакцёра (1981-1996).
З 1996 года з'яўляўся адным з вядучых акцёраў Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Улетку гэтага года Мацкевіч выканаў адну з галоўных роляў у спектаклі «Падводнікі», які расказваў пра аварыю рэактара на савецкай атамнай падводнай лодцы «К-19».
У праграме тэлеканала адбудуцца змены.
08:25 "Майстры и куміры". Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Мацкевіч
13:55 "Тэатр у дэталях". Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага "Пане Каханку"
21:05 "Майстры и куміры". Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Мацкевіч
21:55 "Вазьму твой боль". Мастацки фильм 12+ (СТ)