Навіны

Навіны
Музыка
Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава
3 студзеня 2018

Сёння ноччу памерла народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор Людміла Яфімава.
Людміла Яфімава нарадзілася ў 1937 годзе ва ўкраінскім горадзе Гарлоўка. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю. У Мінск трапіла дзякуючы мужу, будучаму народнаму артысту Беларусі Юрыю Яфімаву, які не захацеў заставацца ў Ленінградзе і пераехаў у Мінск, дзе стаў працаваць другім дырыжорам у калектыве народнага аркестра Жыновіча, праз два гады перайшоў у сімфанічны аркестр.
Людміла Барысаўна пераехала ў Мінск за ім, працавала на беларускім радыё, рэдактарам на тэлебачанні. Пазней яе запрасілі ў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі, дзе яна заснавала канцэртны хор. У 1987 годзе Людміла Яфімава ўзначаліла Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Шырмы.

У сувязі са смерцю Людмілы Яфімавай у праграме адбыліся змены!

Глядзіце сёння а 23:00 канцэрт Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы (мастацкі кіраўнік - Людміла Яфімава).