Навіны
Памёр народны мастак Беларусі Май Данцыг
26 сакавіка 2017
Сёння раніцай пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Май Данцыг.
Яго называлі мэтрам так званага суровага стылю. Гэта накираванне ў рэалістычным савецкім жывапісу 1960-х гадоў. Апроч гэтага, ён напісаў партрэты Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка і іншых вядомых беларусаў.
Яго работы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Трэцьякоўскай галерэе ў Маскве, у Музее ВАВ у Мінску, музейных калекцыях Расіі, Галандыі, Германіі, Бельгіі, Італіі, ЗША і іншых краін.
Маю Данцыгу было 86 гадоў.
