Навіны

Навіны
Музыка
Памёр кампазітар Дзмітрый Смольскі
29 верасня 2017

Сёння раптоўна памёр беларускі кампазітар Дзмітрый Смольскі.

Дзмітрый Смольскі - савецкі і беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, народны артыст БССР, кавалер ордэна Францыска Скарыны, сябра Саюза кампазітараў Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

Творчая палітра Дзмітрыя Браніслававіча вельмі разнастайна: сімфанічная, вакальна-сімфанічная, камерна-інструментальная музыка, музыка да кінафільмаў - гэта няпоўны пералік жанраў, у якіх працаваў кампазітар.

У сувязі са смерцю кампазітара ў праграме перадач на нядзелю адбудуцца некаторыя змены:

13:05 Сустрэчы на Чырвонай, 4. Кампазітар Дзмітрый Смольскі

14:15 "Справа жыцця". Опера "Сівая легенда"