Навіны

Навіны
Дзецям
Мультсерыял "Джынглікі" ў "Дабраранку" і "Калыханцы"
6 кастрычніка 2017

Праграмы для дзяцей "Дабраранак" і "Калыханка" кожны дзень радуюць маленькіх тэлегледачоў займальнымі гісторыямі, конкурсамі і, вядома ж, цікавымі мультфільмамі. Летам у праграмах стартаваў мультсерыял "Джынглікі", створаны па матывах казак сучаснага пісьменніка Алега Роя. Дзеянне разгортваецца ў завоблачнай краіне Хэпілэнд, у горадзе Джынгл-Сіці, дзе жывуць маленькія звонкія істоты джынглікі. Кожны з іх надзелены здольнасцямі і талентамі. Напрыклад, Манюня - цудоўны кулінар. Лепшы сябар Манюні Дзінёк - прыроджаны мастак і паэт. Панкрат - хадзячая энцыклапедыя. Джынглікаў шмат, усе яны розныя, але жывуць адзін з адным у міры і згодзе.

Па просьбе нашых маленькіх тэлегледачоў у кастрычніку мы паўторым лепшыя серыі мультсерыяла "Джынглікі" у праграме "Дабраранак". Не забудзьцеся ўключыць тэлеканал «Беларусь 3» па буднях а 7:00! А новыя серыі ўпадабанага серыяла глядзіце а 20:40 у праграме "Калыханка" 26 кастрычніка ў чацвер і 31 кастрычніка ў аўторак.