Навіны

Навіны
Мастацтва
Месяц сучаснага мастацтва на "Беларусь 3"
9 лістапада 2017

Лістапад на "Беларусь 3" - месяц сучаснага мастацтва.

У межах сумеснай акцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" тэлеканал "Беларусь 3" прадставіць увазе гледачоў студэнцкія працы беларускіх рэжысёраў. Штотыдзень па пятніцах глядзіце праект "Час кіно", пасля якога адбудзецца паказ фільмаў.

Дарэчы, студэнцкае кіно мае свайго гледача, папулярнасць такіх фільмаў у свеце расце. Кінаманы любяць яго за дзерзкасць і смеласць, бо маладога рэжысёра не прыцягвае камерцыйны поспех карціны і не давяць аўтарытэты кінакласікаў.

Увесь лістапад гледачы змогуць убачыць лепшыя, а таксама прэм'ерныя выпускі праектаў тэлеканала "Беларусь 3": "Тэатр у дэталях", "Камертон", "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака".

Таксама тэлеканал "Беларусь 3" правядзе паказ Фестываля сучаснай харэаграфіі з Віцебска.