Навіны

Навіны
Тэатр
Месяц беларускага тэатра на "Беларусь 3"
1 сакавіка 2018

Месяц беларускага тэатра стартуе на тэлеканале "Беларусь 3". Увесь сакавік у эфіры вас чакаюць толькі лепшыя пастаноўкі айчынных і замежных тэатраў, а таксама буйныя прэм'еры.

Штотыдзень з серады да пятніцы ў вячэрнім эфіры "Беларусь 3" выбраныя выпускі праекта "Тэатр у дэталях". Кожны выпуск праграмы - гэта гісторыя аднаго спектакля, якую тэлеаўдыторыя "пражыве" ад пачатку да канца: ад узнікнення ідэі і да фіналу. Гэта можа быць як нашумелая тэатральная прэм'ера, так і спектакль, які ўжо даўно заваяваў сэрцы гледачоў. Вядучая праекта Наталля Бібікава падрабязней распавядзе пра такія спектаклі, як "Пясняр", "Пігмаліён", "Раскіданае гняздо" і шмат іншых.

Таксама вас чакаюць праекты "Майстры і куміры" і "Камертон" з удзелам лепшых тэатральных дзеячаў нашай краіны.