Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Марыя Захарэвіч - госць праекта "Майстры і куміры"
14 верасня 2018

16 верасня а 11:50 выйдзе новы выпуск праекта "Майстры і куміры". У гасцях у Марыны Драгінай - народная артыстка Беларусі, актрыса Купалаўскага тэатра, рэжысёр, прафесар, легенда беларускага радыё і тэлебачання Марыя Захарэвіч.

Гераіня праграмы падзеліцца сакрэтамі прафесійнага майстэрства і сямейнага шчасця, успомніць свае студэнцкія гады і першыя спектаклі, знакавыя ролі і эфіры, сяброў і калег па творчым цэху. Актрыса распавядзе, якія персанажы ёй блізкія, дзе яна любіць адпачываць, як адчувае сябе ў рэжысёрскім крэсле.

Унікальныя запісы з фонду Белтэлерадыёкампаніі забяспечаць, як заўсёды, поўнае паглыбленне ў экраннае мінулае. Шматлікія запісы стануць прыемным адкрыццём не толькі для гледачоў, але і для самой Марыі Георгіеўны.