Навіны

Навіны
Тэлебачанне
«Купалле ў Лідскім замку» з Ірынай Дарафеевай
12 жніўня 2021

15 жніўня мы прапануем прэм'еру тэлеканцэрта «Купалле ў Лідскім замку». Гэта праграма заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай.

У ліпені жыхары і госці Ліды наведалі музычнае свята ад Ірыны Дарафеевай. Старадаўнія сцены замка і зорнае неба замест столі ў гэтым шоу спалучыліся з яркімі светлавымі ды піратэхнічнымі эфектамі. Але галоўным сюрпрызам была музыка.

Асновай праграмы сталі народныя песні ў сучаснай аранжыроўцы, большасць з якіх запісала і апрацавала каманда праекта «Наперад у мінулае». Таксама Ірына Дарафеева выканала ўласныя хіты. Акрамя таго, на канцэрце выступілі гурты «PROвокация», «Las Vegas», «ByCity», спевакі Ганна Благава і Кірыл Арцёменка.

Мы стварылі тэлеверсію гэтай імпрэзы. «Купалле ў Лідскім замку» глядзіце на «Беларусь 3» у нядзелю, а 19-й.