Навіны

Навіны
Гісторыя
"Культурны рэпартаж" з берагоў Беразіны
28 лістапада 2019

30 лістапада ў эфіры "Беларусь 3" выйдзе чарговы выпуск праекта "Культурны рэпартаж". Здымачная група тэлеканала наведала ўсе мерапрыемствы фестывалю "Бярэзіна-2019" і гатовая падзяліцца ўбачаным з гледачамі.

З 22 па 24 лістапада Барысаў прымаў неабыякавых да гісторыі людзей - сотні ўдзельнікаў клубаў тэатралізаванай рэканструкцыі і тысячы гледачоў ушанавалі памяць ключавой падзеі вайны 1812 года маштабным фестывалем. 

Апроч тэматычных выставачных экспазіцый і музычных канцэртаў з удзелам беларускага і французскага ваенных аркестраў, госці сталі відавочцамі парада ўніфармістаў і маштабнай імправізацыйна-тэатралізаванай рэканструкцыі баявых дзеянняў напалеонаўскіх часоў. Энтузіясты з розных краін разам з гісторыкамі ўзнавілі баталіі на перадмоставых умацаваннях "Батарэі", берагах Бярэзіны і Брылёўскім полі з выкарыстаннем артылерыі, піратэхнікі, светлавых і гукавых эфектаў.

Новы выпуск "Культурнага рэпартажу" на тэлеканале "Беларусь 3" распавядзе сваім гледачам, як гэта было, у суботу а 19:45