Навіны

Навіны
Карціны "загучаць" на "Беларусь 3"
18 красавіка 2017

Тэлеканал "Беларусь 3" прыступіў да стварэння праекта пра беларускіх мастакоў "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Плануецца, што ў выніку гледачам будзе прадстаўлен цыкл тэлевізійных фільмаў-партрэтаў сучасных жывапісцаў.

Па словах стваральнікаў праекта, тэлеаўдыторыя не толькі бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускіх майстроў, але і з іх асабістым жыццём. Апрача таго, мастакі распавядуць аб тым, як яны ішлі да поспеху і прызнанню, раскажуць гісторыі стварэння сваіх работ.

Разам з тым, тэлеаўдыторыя пранікне ў святая святых кожнага творцы - майстэрні, куды пабочным асобам уваход забаронены, туды, дзе нараджаюцца шэдэўры...

Што павінна адбыцца з жывапісцам, каб з рэаліста ён ператварыўся ў авангардыста, чые працы неўзабаве з'явяцца ў падручніках па гісторыі, хто са славутых беларускіх майстроў быў адлічаны з мастацкага вучылішча за прафесійную непрыдатнасць - праект абяцае адкрыць гледачам шмат цікавостак.

Плануецца, што першы выпуск праекта "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака" будзе прадстаўлен у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" у канцы мая.

А ўжо ў красавіку ў эфіры "Беларусь 3" карціны "загучаць" - у праекце "Выяўленчае мастацтва Беларусі". На канале стартуе паказ міжпраграмных відэаролікаў, у якіх будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры айчыннага жывапісу.

Адкрывайце дзіўны свет беларускага мастацтва разам з "Беларусь 3"!