Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Каляды на "Беларусь 3"
4 студзеня 2019

7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць сустракаць светлае свята Нараджэння Хрыстова. Тэлеканалы медыяхолдынга падораць гледачам эксклюзіўныя трансляцыі, тэматычныя выпускі любімых праграм, лепшыя канцэрты, калядныя фільмы і кінапрэм'еры.

Тэлеканал "Беларусь 3" святочнымі днямі парадуе гледачоў спецыяльнымі выпускамі праектаў, канцэртамі і любімымі савецкімі кінафільмамі.

5 студзеня а 14:30 праект "Навукаманія" пад тэмай "Новы год - новае жыццё" распавядзе, як абнавіцца пасля свят і пазбавіцца ад шкодных звычак.

А 18:20 тэлеканал прапануе да прагляду меладраму Фрунзэ Даўлацяна і Льва Мірскага "Кар'ера Дзімы Горына" (СССР, 1961), а ў 21:05 - трагікамедыю Уладзіміра Борткі "Бландзінка за вуглом" (СССР, 1984).

А 22:25 тэлегледачоў чакае першае аддзяленне юбілейнага канцэрта ў Вялікім тэатры Беларусі, прысвечанага 70-годдзю народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева.

6 студзеня а 10:00 фальклорная экспедыцыя праекта "Наперад у мінулае" адправіцца ў вёскі Валаўск і Княжабор’е Ельскага раёна, дзе традыцыйны абрад "Каляды" выканаюць народныя фолк-ансамблі "Валошкі", "Вечарынка" і "Ялінка". Тэлегледачы даведаюцца мноства легенд і традыцый раёна, а спецыяльнай госцяй выпуску стане салістка групы "Зьмяя" Зоя Сахончык.

Адразу пасля пазнавальнай экспедыцыі праграма "Беларуская кухня" навучыць гледачоў гатаваць бедную куццю і чачоху.

А 14:15 новы выпуск праграмы "Майстры і куміры" пазнаёміць з Сяргеем Кацьерам - рэжысёрам Белтэлерадыёкампаніі, на рахунку якога больш за 20 дакументальных стужак і ўдзел у стварэнні сотняў культуралагічных праграм на тэлебачанні.

А 15:35 у эфір выйдзе меладрама Уладзіміра Феціна "Салодкая жанчына" (СССР, 1976), а ў 17:40 - камедыя Міхаіла Казакова "Пакроўскія вароты" (СССР, 1982).

Вечарам а 23:20 гледачоў чакае другое аддзяленне юбілейнага канцэрта Валянціна Елізар’ева ў Вялікім тэатры.

7 студзеня, у светлае свята Нараджэння Хрыстова, тэлеканал парадуе кінакласікай і пакажа камедыю "Утаймавальніца тыграў" (СССР, 1954) а 11:10, музычны фільм "Мама" (СССР, 1976) а 16:30 і сямейную меладраму "Цётка Маруся" ("Беларусьфільм", 1985) а 17:55.

Вечарам а 22:40 гледачоў чакае гала-канцэрт пераможцаў і гасцей V Мінскага міжнароднага каляднага конкурсу вакалістаў