Навіны

Навіны
Мастацтва
Гала-канцэрт да 90-годдзя Глебава
31 кастрычніка 2019

   24 кастрычніка ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт да 90-годдзя Яўгена Глебава. Ім адкрыўся Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень". Пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр сыграў вялікую праграму. Таксама ўдзел у канцэрце ўзялі Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на чале з Максімам Расоха. Менавіта ў гэтай навучальнай установе амаль трыццаць гадоў прапрацаваў кампазітар Яўген Глебаў.

   Сваю праграму таксама выканалі Узорны хор старэйшых класаў "Деціма", Канцэртны хор малодшых класаў "Музычныя пацеркі" і ансамбль "Мінск-класік".

 

   Яўген Глебаў — вядомы беларускі, савецкі кампазітар, дырыжор, педагог. Народны артыст СССР і Заслужаны дзеяч мастацтваў. Класік айчыннай кампазітарскай школы. Працаваў музычным рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм".

 15 лістапада тэлеканал "Беларусь 3" пакажа Гала-канцэрт. Ён выйдзе ў эфір у 19:00.