Навіны
Музыка
Фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..." на тэлеканале "Беларусь 3"
12 лютага 2018
З 10 да 15 лютага ў Мінску адбудзецца V Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..."
Гэта падзея ўжо даўно стала адной са знакавых у культурным жыцці Беларусі і адзначана на самам высокім узроўне. За час свайго існавання ў фестывалі бралі ўдзел такія зоркі класічнага мастацтва сусветнай велічыні як Дзяніс Мацуеў, Дзмітрый Хварастоўскі, Ульяна Лапаткіна, Саці Співакова,Салісты Вялікага і Марыінскага тэатраў, Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі і іншыя.
Глядзіце 17 лютага на "Беларусь 3" а 14:40 канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Дырыжор - Аркадзь Берын.
А 18 лютага а 14:25 канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра "Віртуозы Масквы". Дырыжор - Уладзімір Співакоў.