Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Дзень Незалежнасці на "Беларусь 3"
22 чэрвеня 2018

Тэлеканал "Беларусь 3" да Дня Незалежнасці падрыхтаваў тэматычны кінапаказ і спецыяльныя канцэртныя праграмы.

Дзень Рэспублікі пачнецца а 07:50 з музычнай казкі "Прыгоды Бураціна" паводле твора Аляксея Талстога "Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна".

Прэм'ерай святочнага эфіру стане сямейная меладрама рэжысёра Вячаслава Нікіфарава "Тум-пабі-дум". Гэта гісторыя выхаванца дзіцячага дома, які вырашае знайсці бацькоў для сябе і сваёй падапечнай Алесі. Хлопчык вымушаны гуляць па дарослых законах, што ставіць яго перад сур'ёзным маральным выбарам. Глядзіце фільм а 10:10.

А 11:45 канцэрт ансамбля народнай музыкі "Бяседа".

Працягне эфір а 12:40 гістарычная драма рэжысёра Юрыя Елхава "Анастасія Слуцкая".

Далей у праграме Гала-канцэрт закрыцця  XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2018". "Маладзечанскі зарапад" а 14:15.

Мастацкі фільм рэжысёра Віктара Тарасава "Вадзіцель аўтобуса" глядзіце а 15:45.

Ваенная драма "У жніўні 44-га..." а 21:05 распавядзе пра атрад адважных разведчыкаў, якія павінны ліквідаваць групу варожых лазутчыкаў.

Завершыць святочны эфір а 23:30 Гала-канцэрт ХХІ Тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда".