Навіны

Навіны
Гісторыя
Дзень Незалежнасці на "Беларусь 3"
30 чэрвеня 2017

Тэлеканал "Беларусь 3" да Дня Незалежнасці падрыхтаваў тэматычны кінапаказ і спецыяльныя канцэртныя праграмы.

2 ліпеня а 21:00 ваенная драма "У жніўні 44-га..." (Беларусь - Расія, 2000) раскажа пра атрад адважных разведчыкаў, якія павінны ліквідаваць групу варожых лазутчыкаў. За барацьбой са шпіёнамі на ўжо вызваленай тэрыторыі Беларусі з'явіцца магчымасць сачыць у яшчэ большай аўдыторыі з дапамогай скрытых субтытраў, якія любы тэлеглядач зможа як актываваць, так і адключыць.

Дзень Незалежнасці на тэлеканале "Беларусь 3" пачынаецца з канцэрта ансамбля народнай музыкі "Бяседа" (Белтэлерадыёкампанія, 2015) а 8:05.

А 8:55 эфір працягне драма "Дзяўчына шукае бацьку" ("Беларусьфільм", 1959) пра маленькую дачку камандзіра партызанскага атрада, якую шукаюць гітлераўцы, каб выкарыстаць у якасці заложніцы. Пры праглядзе гэтага фільма гледачам таксама будзе даступна функцыя скрытага субтытравання.

Экранізацыю аднайменнага рамана Івана Шамякіна "Вазьму твой боль" ("Беларусьфільм", 1980) гледачы сацыякультурнага канала ўбачаць са скрытымі субтытрамі а 10:25. У фільме Міхаіла Пташука герой Уладзіміра Гасцюхіна сустракае пасля вайны аднавяскоўца, які расстраляў усю яго сям'ю, быўшы на службе ў немцаў. Па заканчэнні фільма ў эфір выйдзе праект "Майстры і куміры" пра Івана Мацкевіча, які выканаў у фільме адмоўную, але яркую ролю здрадніка Шышковіча. У гэтым годзе заслужанаму артысту Беларусі споўнілася 70 гадоў.

А 13:00 "Беларусь 3" пакажа канцэрт вакальнай групы "Камерата" - "Крылы", які быў зняты Белтэлерадыёкампаніяй у 2017 годзе.

4-серыйная ваенная драма "Смяротная схватка" (Беларусь - Расія, 2010) пачынаецца а 15:30і распавядзе пра падзеі ў Заходняй Беларусі ў 1944 годзе, калі фашысты спрабавалі перашкодзіць савецкім войскам увайсці ва Усходнюю Прусію.

А 18:30 святочны эфір працягне канцэрт, прысвечаны 45-годдзю ансамбля "Сябры", які Белтэлерадыёкампанія запісала на XVII Нацыянальным фестывале беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017".

У аснове сюжэта фільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы" ("Беларусьфільм", 1958) - сапраўдныя падзеі партызанскай аперацыі па ліквідацыі мінскага гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Гераічную кінааповесць гледачы "Беларусь 3" убачаць а 21:05.

Завершыць святочны эфір а 22:50 гала-канцэрт XX Тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда" (Белтэлерадыёкампанія, 2017).