Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Дзень абаронцаў Айчыны на "Беларусь 3"
20 лютага 2019

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны тэлеканал "Беларусь 3" пакажа з 18 па 21 лютага а 22:40 тэлевізійны праект Белтэлерадыёкампаніі "Як мы жылі на вайне", што выкананы ў стылістыцы музычнага кіно 40-50 гг. XX стагоддзя. Аўтары праекта ў 4 серыях распавядуць пра цырульні, кухараў, лазні, палявую кухню, сухпайкі, пошту і пасылкі таго часу. Праект сумяшчае дакументальную хроніку, успаміны ветэранаў, тэатральныя пастаноўкі.

23 лютага а 8:25 святочны эфір адкрые стужка Уладзіміра Вянгерава "Два капітаны" (СССР, 1955). Згодна з сюжэтам, ліст невядомага марака, знойдзены ў сумцы патанулага паштальёна, уразіў Саню Грыгор'ева да глыбіні душы. З мараю пра падарожжы ў далёкія краіны ён збяжыць з дома…

Прайшло нямала гадоў, але рамантычная клятва "Змагацца, шукаць, знайсці і не здавацца", дадзеная ў дзяцінстве, дапамагае Сані стаць палярным лётчыкам і знайсці сляды арктычнай экспедыцыі капітана Татарынава, пра якую гаварылася ў прачытаным у дзяцінстве лісце.

А 12:10 у эфір выйдзе фільм Генадзя Іванова ў дзвюх частках "Дзяржаўная граніца. Салёны вецер" ("Беларусьфільм", 1988). Дзеянне стужкі разгортваецца ў канцы 50 гадоў ХХ стагоддзя. На тэрыторыю Эстоніі закінута група дыверсантаў. У гэтую групу ўваходзіў мясцовы жыхар, у якога ёсць і свая асабістая мэта: знайсці дачку, страчаную ім у канцы вайны пры ўцёках за мяжу.

А 15:10 увазе тэлегледачоў юбілейны канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а адразу пасля фільм Сяргея Тарасава "Перахоп" (СССР, 1986). Агент ЦРУ Сціў Бруснер атрымлівае заданне: вывесці са строю стратэгічны аб'ект касмічнай сувязі Узброеных Сіл СССР, каб найноўшая амерыканская ракетная падлодка магла непрыкметна прайсці ў Індыйскі акіян, пазбегшы выяўлення савецкімі спадарожнікамі.

Мічман-пагранічнік Аляксей Бахцееў, якому камандзір вартавога карабля даручае рамонт пагаслага маяка на беразе, ноччу заўважае прызямленне невядомага парашутыста ў вышынным касцюме на савецкую тэрыторыю, ідзе за ім і паведамляе пра парушэнне мяжы па тэлефоне ў органы КДБ. Бахцееў атрымлівае загад не затрымліваць дыверсанта, а таемна праследаваць яго, каб даведацца мэту дыверсіі.

Працягне тэматычны кінапаказ а 21:05 ваенная драма Яўгена Карэлава "Служылі два таварышы" (СССР, 1968). У фільме паралельна ідуць дзве сюжэтныя лініі часоў Грамадзянскай вайны. Першая, асноўная, прысвечаная чырвонаармейцу Някрасаву і былому камандзіру роты Івану Каракіну, другая - беламу афіцэру ў выкананні Уладзіміра Высоцкага.

Завяршае святочны эфір на "Беларусь 3" канцэрт народнага артыста Расіі Алега Газманава "Перазагрузка" а 22:40.