Навіны

Навіны
Тэатр
Да юбілею Аляксея Дударава
4 чэрвеня 2020

6 чэрвеня заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксей Дудараў адзначыць 70-годдзе. Спецыяльна да дня нараджэння драматурга тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў да эфіру кінастужкі і спектакль паводле яго сцэнарыяў і лібрэта, а таксама выпускі ўласных праектаў з яго ўдзелам.  

Так, 5 чэрвеня а 10:40 і 16:50 тэлегледачы ўбачаць меладраму Ігара Дабралюбава "Восеньскія сны" паводле п'есы Аляксея Дударава "Вечар".

Суботні вечар 6 чэрвеня "Беларусь 3" прапануе правесці разам з ганаровым юбілярам. А 20:00 у праекце "Суразмоўцы" выйдзе інтэрв'ю з драматургам, а ў 21:05 канал пакажа ўсімі любімую народную камедыю Ігара Дабралюбава "Белыя росы" паводле сцэнарыя Аляксея Дударава. Працягне вечар на "Беларусь 3" праграма "Майстры і куміры" а 22:35 з архіўнымі відэаматэрыяламі, звязанымі з творчым жыццём Аляксея Ануфрыевіча. А завершыць эфірны дзень а 23:30 расказ Наталлі Бібікавай пра спектакль Купалаўскага тэатра "Вечар" у праекце "Тэатр у дэталях".

У нядзелю, 7 чэрвеня, а 14:10 тэлегледачы ўбачаць балет Вячаслава Кузняцова "Вітаўт" у пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі, лібрэта да якога напісаў Аляксей Дудараў.