Навіны

Навіны
Тэатр
Да народзінаў Уладзіміра Мішчанчука
30 ліпеня 2018

5 жніўня адзначае народзіны акцёр, педагог, прафесар, заслужаны артыст БССР Уладзімір Мішчанчук.

Да гэтай даты ў эфір тэлеканала "Беларусь 3" выйдзе праект "Камертон".

Уладзімір Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Волавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (майстэрня Аляксандра Бутакова і Веры Рэдліх). Пасля працаваў у Гродзенскім тэатры ў якасці акцёра, а пасля быў прызначаны дырэктарам. Цяпер з'яўляецца дэканам тэатральнага факультэта, прафесар, аўтар сямі навукова-метадычных прац.

Глядзіце праект "Камертон" 3 жніўня а 19:25.