Навіны

Навіны
Гісторыя
Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту
24 студзеня 2018

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Ён быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года.

Да гэтай даты тэлеканал "Беларусь 3" распачынае паказ дакументальнага цыкла "Хроніка Мінскага гета".

"Хроніка Мінскага гета" - кінатрылогія аб трагедеі вязнеў габрэйскага гета на беларускай зямлі.
Творчай групе ўдалося сабраць унікальныя дакументы і ўспаміны сведкаў у адным праекце. Здымкі праходзілі ў Беларусі, ЗША, Ізраілю, Польшчы.

Глядзіце праект "Хроніка Мінскага гета" з 24 студзеня а 13:40/22:25, 25 студзеня а 14:05/22:15 и 26 студзеня а 14:35/22:30.